7 красавіка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца прэзентацыя трэцяга зборніка твораў навучэнцаў Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Тэксты выпускнікоў адразу двух курсаў Школы ўвайшлі ў зборнік пад назвай «Вешчуны ідуць на Беларусь».
Падчас прэзентацыі выступяць маладыя празаікі, чые апавяданні і эсэ ўключаныя ў кнігу, выкладчыцы Школы, а таксама кіраўніцтва ГА “СБП”.
Пачатак прэзентацыі ў 18.30.
Адрас: Літаратурны музей Петруся Броўкі (К. Маркса, 30)
Аўтары і аўтаркі зборніка:
2014/15 навучальны год (Выпуск 3)
Крысціна Бандурына, Надзея Бароўка, Аляксандр Дамброўскі, Яна Еўдакімовіч, Ганна Лявоненка, Вераніка Ляўчук, А. Севярын, Павел Слізевіч, Раман Стэфаненка, Валерыя Тамковіч, Алена Цішэўская, Вольга Чарнова.
2015/16 навучальны год (Выпуск 4)
Юля Арцёмава, Марыя Бадзей, Івонка Вярба (Марына Булатоўская), Святлана Галуза, Наталля Голубева, Аліна Длатоўская, Алена Жылінская, Зараслава Камінская, Канстанцін Касяк, Дар’я Кулік, Ніна Лістота, Марыя Маляўка, Дар’я Русецкая, Юлія Сямашка, Рыма Ушкевіч, Вера Філенка, Аляксандра Хамянок, Сяргей Шаматульскі.
Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў
Сачыце за намі ў сацыяльных сетках: fb, vk, tw.
Каб атрымоўваць нашу рассылку, дашліце адрас сваёй алектроннай скрыні на ustmazh@gmail.com альбо ў jivosite.