X

Заказать звонок

    Типография
    имиджевых решений

    +375 17

    325-09-73

    г.Минск, ул.Кнорина, 50

    Прэзентацыя кнігі «Тэорыі літаратуры ХХ ст» на філфаку БДУ | Юстмаж

    23 лістапада ў 19:00 у БІП-Інстытуце правазнаўства (вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 102, уваход праз Малую залу к/з «Мінск») адбудзецца прэзентацыя кнігі «Тэорыі літаратуры ХХ ст». Мерапрыемства ладзіцца у межах цыкла «Месяц польскай літаратуры»

    Найважнейшыя тэорыі літаратуры ў адным томе ад бясспрэчных ўтарытэтаў польскага літаратуразнаўства.

    Анна Бужыньска і Міхал Павел Маркоўскі ў адным томе апісваюць найважнейшыя тэорыі літаратуры мінулага стагоддзя ад псіхааналізу да посткаланіялізму. Аўтары прыклалі ўсе намаганні, каб багацце зместу і кампетэнтны аналіз спалучаліся з яснасцю і празрыстасцю расповеду. Кожнай з асобных плыняў тэорыі літаратуры прысвечаны асобны раздзел, дапоўнены карыснымі дадаткамі: тлумачэннем ключавых паняццяў, храналогіяй і шырокай бібліяграфіяй. Несумнеўным плюсам з’яўляецца таксама вобразная мова, дзякуючы якой кніга проста цудоўна чытаецца. Напрыканцы змешчаная раскладная «мапа»  тэорый літаратуры. Дзякуючы гэтаму кнігу можна параіць не толькі будучым літаратуразнаўцам, але ўсім студэнтам гуманітарных спецыяльнасцей. Такога выдання яшчэ не было. Гэтая кніга была абсалютнай навінкай на польскім рынку і з’яўляецца феноменам сусветнага маштабу.

    Контакты

    г.Минск, ул.Кнорина, 50

     

    +375 17 325-09-73

     

    E-mail: info@tipografia.by

    Яндекс.Метрика