Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. Цяпер кніга даступная ў электронным фармаце на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў lit-bel.org.
Зборнік-білінгва — пераклад на рускую мову Ірыны Шаўляковай. Абсалютна вольна яго можна спампаваць ТУТ
У раздзеле “Электронныя кнігі” чытачы могуць таксама знайсці ўсе тамы Поўнага збору твораў Васіля Быкава.
Нядаўна ў межах аўдыёпраекта “Лета з Быкавым”, запачаткаванага ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Kniharnia.by, тры аповесці класіка нацыянальнай літаратуры «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік» з’явіліся ў папулярных аўдыёфарматах (у тым ліку для iPhone, iPod, iPad).
На сайце lit-bel.org вольна паслухаць першыя пяць раздзелаў кожнага з твораў.