12 красавіка адбудзецца дыскусія «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй» і прэзентацыя нямецкага варыянта кнігі «Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы – да сада надзеі».
Міжнародны савет «Будучыня – дзецям Чарнобылю», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міжнародны Прэс-клуб, журналіст Аляксандр Тамковіч запрашаюць на дыскусію «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй» і прэзентацыю нямецкага варыянта кнігі «Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы – да сада надзеі».
Імпрэза пройдзе ў межах культурніцкай кампанііі «Будзьма беларусамі!»
У ёй возьмуць удзел: Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч, паэт Уладзімір Някляеў, рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў, Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч і іншыя.
Апроч таго, чакаецца выступ фальклорнага гурта «Гасцінец» .
Мадэрацыя – паэтка Валярына Кустава.
Чакаем Вас 12 красавика ў 17.00 па адрасе – Мінск, Веры Хоружей, 3-601, 6-ы паверх.
Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў
Фота: www.jesuitforum.ca.
Сачыце за намі ў сацыяльных сетках: fb, vk, tw.
Каб атрымоўваць нашу рассылку, дашліце адрас сваёй алектроннай скрыні на ustmazh@gmail.com альбо ў jivosite.